29 гадоў на восем чалавек — чарговыя прысуды па "карагоднай справе" ў Брэсце
У Брэсце вынесеныя прысуды чацвёртай партыі абвінавачаных па "справе аб масавых беспарадках", пішуць праваабаронцы "Вясны".
Суддзя Шурын прызначыў васьмі падсудным на ўсіх 29 гадоў калоніі.
Герасімук Святаслаў — 4 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Збаранскі Давід — 3 гады калоніі агульнага рэжыму;
Мельнічук Валерый — 4 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Сірадзэ Марэк — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Тарасавец Андрэй — 3 гады калоніі агульнага рэжыму;
Трафімук Вячаслаў — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Непаўналетнія Пацейчук Іван, Імховік Максім — па 3 гады выхаваўчай калоніі (іх ўзялі пад варту ў зале суда).
У асобную вытворчасць вынеслі справу Марка Антонава, Яўгена Пекача і Аляксандра Цімафеева — з прычыны іх хваробы. Алег Юраў, які да суда не быў узяты пад варту, абвешчаны ў вышук.
Брэсцкія суды па "карагоднай справе" — самыя шматлікія ў краіне. За падзеі верасня 2020 года, калі пратэстоўцы перакрылі праезную частку ў цэнтры горада, вадзілі карагоды і спявалі песні, судзяць некалькі дзясяткаў чалавек. Іх разагналі з выкарыстаннем вадамёта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.