На выходных на вуліцах Мінска выступяць “Петля Пристрастия” J:Mopc і "НагУаль"

На выходных на вуліцах Мінска выступяць “Петля Пристрастия” J:Mopc і "НагУаль"

2 і 3 ліпеня хэдлайнерамі штотыднёвага летняга фестывалю “Пешаходка” ў Мінску стануць гурты “Петля Пристрастия”, Intelligency, J:Mopc і НагУаль. Выступ калектываў пачнецца ў 20:00 у Карэтным дворыку і на плошчы Свабоды. У суботу выступяць “Петля Пристрастия” і Intelligency, якіх "разагрэе" Фестываль бардаўскай музыкі і гурты Avokado Trio, Big Daddy Blues, "Трыа Элегант", Андрэй Сянькевіч ды іншыя. У нядзелю перад J:Mopc і "НагУаль" адыграюць свае сэты Паліна Рэспубліка, Мутнаевока, Яnkey, Kitchen Stuff Only ды іншыя.

Апроч таго, наведвальнікі кварталаў Верхняга Горада сталіцы ў суботу змогуць паглядзець спектакль “Пакорлівая” тэатра танца “Альтана”, адкрытыя танцавальныя праграмы ад школы танцаў "Качели" (ліндзі-хоп) ды zumba, Jam: Experimental Dance, а таксама паслухаць вершы Дашы Бялькевіч, Алеся Сьнега, Ганы Комар, Марыны Яўсеенка ды іншых.

Нагадаем, фэст гарадскога адпачынку "Пешаходка" праходзіць у кварталах верхняга горада сталіцы кожную суботу з 12.00 да 22.00. На ўсёй тэрыторыі выступаюць музычныя і тэатральныя калектывы, перформеры, удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі, гандлююць рамеснікі. Мерапрыемствы праходзяць на плошчы Свабоды, у Музычным завулку, на арт-тэрасе (ганак канцэртнай залы "Верхні горад" з боку вуліцы Энгельса) і ў Карэтным панадворку (вул. Кірылы і Мяфодзія). Праграма змяняецца штотыдзень. За афішай выступаў можна сачыць у сацыяльных сетак "Пешаходка\Пешаходны квартал" (Вконтакте, Facebook)

Артысты працуюць на ўласным запале, без аплаты, але аддзячыць ім, апусціўшы ганарар у капялюш, не забараняецца — на сабраныя сродкі арганізатары "Пешаходкі" разам з maesens.by выконваюць жаданні дзяцей c невылечнымі хваробамі.

Расклад суботы 2 ліпеня:

  • Карэтны дворык:
  • 14.00 – 15.30 Майстар-клас па пантаміме ад Паўла Наўроцкага
  • 15.30 – 16.30 mastihin
  • 16.40 – 17.50 SnopSnoǔ
  • 20.00 – 22.00 "Петля Пристрастия"

 

  • Музычны завулак:
  • 14.00 – 15.00 Невеста ДиКаприо
  • 15.00 – 16.00 Андрэй і Ксенія
  • 16.00 – 17.00 Жана Знакава музыка
  • 17.00 – 18.00 Трыа "Элегант"
  • 18.00 — 19.00 Андрэй Сянькевіч
  • 19.00 — 20.00 Спектакль “Пакорлівая” тэатра танца "Альтана"
  • 20.00 — 22.00 Адкрытая танцавальная праграма "zumba"

 

  • Паэтычны дворык
  • 18.00 — 20.00 Даша Бялькевіч, Алесь Сьнег, Ганна Комар, Марына Яўсеенка i iншыя.

 

  • Ратуша
  • 12.00 — 13.00 Тэатралізаваная гістарычная праграма ад удзельнікаў клубаў гістарычнай рэканструкцыі.
  • 13.10 — 13.40 Avokado Trio
  • 13.40 — 14.30 Yulany
  • 14.30 — 16.30 Фестываль бардаўскай музыкі
  • 16.40 — 17.30 Big Daddy Blues
  • 20.00 — 22.00 Intelligency

 

  • Танцавальная Арт-тэраса:
  • 16.00 — 19.00 Адкрытая танцавальная праграма ад школы танцаў "Качели" (ліндзі-хоп)

Расклад нядзелі 3 ліпеня:

  • Гарадская Ратуша
  • 15.00 — 15.40 DENMI
  • 15.50 — 16.50 Паліна Рэспубліка
  • 17.00 — 18.00 "Мутнаевока"
  • 20.00 – 21.00 J:МОРС

 

  • Карэтны дворык:
  • 14.00 — 14.40 Holy Pandas
  • 14.50 — 15.40 Tomato Jam
  • 15.50 — 16.30 Яnkey
  • 16.40 — 17.50 Kitchen Stuff Only
  • 20.00 — 21.00 "НагУаль"

 

  • Музычны завулак (Кірылы і Мяфодзія, 8):
  • 14.00 — 15.00 Саша Чупрыс
  • 15.00 — 16.00 Дзяніс Жураўлёў
  • 16.00 — 17.00 Алесандра і Джорджыа
  • 17.00 — 18.00 "Тутэйшыя"
  • 18.00 — 19.00 "Мінімум Дыстанцыі"
  • 19.00 — 20.00 Leibonik
  • 20.00 — 21.00 Levini

 

  • Танцавальная Арт-тэраса:
  • 19.00 — 21.00 Jam: Experimental Dance

 

  • Паэтычны дворык:
  • 18.00 — 20.00 Даша Бялькевiч, Андрэй Фаміцкі, Таня Светашова, Уладзь Лянкевiч, Вiктар Жыбуль, Канстанцін Эспер i iншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі