Нацыянальны герой Беларусі ці “вялікі паляк”: дык хто ты, Тадэвуш Рэйтан?
Беларускага шляхціча Тадэвуша Рэйтана, які спрабаваў не дапусціць першага падзелу Рэчы Паспалітай, часта называюць “вялікім палякам” ці “кракаўскім рыцарам”. Тое, што гэта нацыянальны герой Беларусі, да нядаўняга часу разумела не так шмат людзей. Мабыць, таму ў 2011 годзе сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы ў Ляхавіцкім раёне была ўнесена ў “Спіс 46 сядзіб”, якія Міністэрства культуры было гатова прадаць любому ахвочаму. Гэта абурыла даследчыка Змітра Юркевіча. Разам з мастаком Алесем Родзіным ён стварыў Арт-суполку імя Тадэвуша Рэйтана. Ужо некалькі гадоў яны змагаюцца з польскімі міфамі і спрабуюць вярнуць знакамітаму дзеячу Беларусі колішнюю славу.
Як атрымалася не дапусціць продажу сядзібы? Што адбываецца там цяпер? Чаму беларусам варта памятаць імя Тадэвуша Рэйтана? Пра гэта ды іншае размаўлялі з гасцямі Еўрарадыё ў жывым эфіры.