Надпіс на “сцяне Шчоткінай” у Мінску пратрымаўся тры дні (фота)

Надпіс на “сцяне Шчоткінай” у Мінску пратрымаўся тры дні (фота)

Надпіс на “сцяне Шчоткінай” у Мінску пратрымаўся рэкордныя тры дні. Удзень 6 кастрычніка работніца камунальнай службы зафарбавала надпіс “Чысціня — ілюзія парадку”. Сцяна “заміраточыла” ім у ноч на 3 кастрычніка. Раней падобныя графіці зафарбоўвалі аператыўна, у дзень іх з'яўлення.

“Сцяна Шчоткінай” знаходзіцца ў двары жылых дамоў паміж вуліцамі Карла Маркса, Валадарскага і праспектам Незалежнасці. Надпісы там з’яўляюцца з пачатку 2017-га. А пачалося ўсё з партрэта тагачаснага міністра працы Марыяны Шчоткінай і яе слоў: “Гэта я прыдумала падатак на беспрацоўе”.

Надпіс на “сцяне Шчоткінай” у Мінску пратрымаўся тры дні (фота)
Надпіс на “сцяне Шчоткінай” у Мінску пратрымаўся тры дні (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі