У Мінску за год налічылі 193 факты вандалізму

Графіці

Графіці / pixabay.com

У Мінску за 2023 год налічылі 193 факты вандалізму. Пра гэта minsknews.by паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун. У дачыненні да 16 чалавек ужо прынятыя рашэнні судоў аб кампенсацыі шкоды ў 100-разовым памеры. У дачыненні да яшчэ 10 чалавек "праводзіцца спагнанне сродкаў, у тым ліку ў рамках распачатых крымінальных спраў". Сродкі, якія спаганяюцца такім чынам, ідуць на развіццё інфраструктуры горада, кажа Корзун.

Чыноўнік не ўдакладніў, ці ёсць сярод выяўленых у сталіцы надпісаў "палітычныя". Але падкрэсліў, што для аператыўнай ліквідацыі "несанкцыянаваных графіці, надпісаў" створаны мабільныя групы, якія іх "адсочваюць, фіксуюць і перадаюць інфармацыю ў праваахоўныя органы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі