"Сцяна Шчоткінай" зноў заміраточыла: на ёй новае графіці

"Сцяна Шчоткінай" зноў заміраточыла: на ёй новае графіці

"Make Щёткина gray again" ("Зробім Шчоткіну зноў шэрай") — такое графіці з'явілася на славутай мінскай "сцяне Шчоткінай". 

Невядомыя аўтары абыгралі вядомы выбарчы лозунг Дональда Трампа "Make America great again" ("Зробім Амерыку зноў вялікай"). 

Як распавядала Еўрарадыё, 22 лістапада былая міністр працы і намесніца старшыні Савета Рэспублікі Марыяна Шчоткіна была ўзнагароджаная ганаровым званнем "Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь". 

"Сцяна Шчоткінай" праславілася тым, што на гэтым месцы доўга час з'яўляліся грамадска-палітычныя графіці. Спярша з'явіўся партрэт Шчоткінай з подпісам "Гэта я прыдумала падатак на беспрацоўе". Напэўна, самым вядомым стаў надпіс, які цытаваў папулярную фразу беларускіх чыноўнікаў: "Ну вы ж самі ўсё разумееце". 

Потым на доўгі час акцыі на "сцяне Шчоткінай" спыніліся. Апошняя па часе адбылася 5 сакавіка 2018 года — у гадавіну першага графіці. Каля сцяны з’явіліся жаночыя боцікі, Канстытуцыя Беларусі, некалькі кветак і вокладка справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі