28 лютага пачнуць судзіць нашаніўцаў Марціновіча і Скурко

28 лютага пачнуць судзіць нашаніўцаў Марціновіча і Скурко

28 лютага пачнецца суд над галоўным рэдактарам "Нашай Нівы" (у Беларусі прызнанае "эстрэмісцкім фарміраваннем") Ягорам Марціновічам і начальнікам аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэем Скурко. Справу будзе разглядаць суд Заводскага раёна Мінска (пачатак у 14:30).

Марціновічу і Скурко выставілі абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса ("прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры"). Іх вінавацяць у тым, што яны аплочвалі камунальныя паслугі за памяшканне па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асобаў. Паведамлялася, што 10 тысяч рублёў налічанай шкоды нашаніўцы ўжо выплацілі. 

За кратамі Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко знаходзяцца з ліпеня 2021 года. Яны прызнаныя палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі