Настаўніка з Мінска за ўдзел у пратэстах асудзілі на тры гады "хатняй хіміі"

Сяргей Козел / spring96.org
Сяргей Козел / spring96.org

Тры гады "хатняй хіміі" прысудзіў суд Кастрычніцкага раёна Мінска школьнаму настаўніку Сяргею Козелу. Пра гэта распавядаюць праваабаронцы. Яго вінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК РБ).

Сяргей Козел — настаўнік гісторыі, працаваў у мінскай школе № 30. Захапляўся гісторыяй яшчэ са школьных гадоў. Яго затрымалі ў пачатку снежня 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1.

У 2020 годзе яго ўжо затрымлівалі. Тады ён атрымаў 14 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту 26 кастрычніка 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі