Навошта Офісу Ціханоўскай свая фракцыя ў КР і ці пойдзе Коўшык з АПК — эфір
Аляксандр Дабравольскі і Аліна Коўшык
Выбарчая кампанія ў Каардынацыйную раду пачалася з шэрагу скандалаў. Апошні з іх звязаны з нечаканым рашэннем Выбарчай камісіі, якая “выключыла са спіса выбарчага суб’екта “Еўрапейскі выбар” кандыдатуру Аліны Коўшык. Прычынай зрабілася тое, што пададзеныя Алінай Коўшык ў ВК асабістыя звесткі… не супалі са звесткамі яе ж беларускага пашпарта. У абарону каляжанкі выступілі не толькі паплечнікі з “Еўрапейскага выбару”, але і чальцы іншых выбарчых спісаў. Што праўда, гэты інцыдэнт не спыніў выбарчую кампанію.
Што з сябе ўяўляе “Еўрапейскі выбар”, чаму яны пагадзіліся на ўдзел у выбарах у Каардынацыйную рады і якія мэты ставяць перад сабой? Як узнікла сітуацыя з выключэннем Аліны Коўшык са спіса і на якім этапе працэс яе вяртання ў выбарчы марафон? Што чакае Дабравольскага і Коўшык у выпадку абрання дэлегатамі КР і якія перспектывы ў гэтай структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях, лідар выбарчага спіса “Еўрапейскі выбар” Аляксандр Дабравольскі і прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.