Навукоўцы: У чацвер каля Зямлі праляцяць тры астэроіды

Такім чынам, побач з зямлёй у чацвер апынуцца адразу тры нябесныя целы, інфармуе РІА "Новости".



Як паведамляла Еўрарадыё, раней амерыканскія астраномы выявілі 30-метровы астэроід 2014 DX110, які ў 00.07 чацвярга праляціць на адлегласці ў 0,002 астранамічнай адзінкі ці ў 340 тысячах кіламетраў ад цэнтру Зямлі. Цяпер жа навукоўцы знайшлі яшчэ два аб'екты, якія праляцяць каля нашай планеты на больш блізкай адлегласці.



Амерыканскія спецыялісты выявілі 5-метровы астэроід 2014 EC, які ўвечары 6 сакавіка праляціць на адлегласці ў 62 тысячы кіламетраў ад цэнтра Зямлі. Раніцай у чацвер каля нашай планеты праляціць 10-метровы аб'ект VE1E9BE. Адлегласць яго траекторыі ад цэнтра Зямлі ацэньваецца ў 170 тысяч кіламетраў.



Адзначым, што звычайна астэроіды, якія меншыя за 10 метраў, не дасягаюць паверхні планеты і цалкам згараюць у атмасферы.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі