Найбольш у пратэстах удзельнічала студэнтаў і выкладчыкаў БНТУ — МУС
Пратэсты восені 2020-га
У МУС Беларусі заявілі, што найбольш у пратэстах 2020-га і ў наступныя гады ўдзельнічала студэнтаў і выкладчыкаў БНТУ — больш за 130. На другім месцы — БДУІР (89), на трэцім — МДЛУ (65). БДУ толькі чацвёрты (56). У спісах сілавікоў і больш за 200 студэнтаў іншых ВНУ краіны. Відавочна, што гэта толькі тыя ўдзельнікі пратэстаў, каго ўдалося выявіць. Насамрэч у 2020-м іх было значна больш.
Для МУС удзел у мірных пратэстах — гэта "дэструктыўная дзейнасць" і "экстрэмізм".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.