Найстарэйшаму чалавеку на Зямлі споўнілася 117 гадоў

Марыя Браньяс адсвяткавала сваё 117-годдзе

Марыя Браньяс адсвяткавала сваё 117-годдзе / twitter.com/MariaBranyas112

Найстарэйшаму чалавеку на Зямлі споўнілася 117 гадоў. Гэта Марыя Браньяс, якая жыве ў доме састарэлых у каталонскай Жыроне. Яе спецыяльна сфатаграфавалі для афіцыйнага акаўнта ў Х на фоне святочнага торта з лічбай 117.

Марыя Браньяс нарадзілася 4 сакавіка 1907 года ў Сан-Францыска ў сям'і журналіста з Памплоны. Пасля сям'я вярнулася ў Іспанію. Падчас падарожжа бацька Марыі захварэў на сухоты і памёр, а сама яна аглухла на адно вуха. Падчас грамадзянскай вайны 1936-39 гадоў у Іспаніі жанчына працавала медсястрой. У яе трое дзяцей і 11 унукаў, прычым яна перажыла свайго старэйшага сына Аўгуста, які загінуў у аварыі.

"Бі-Бі-Сі" піша, што калі Марыя Браньяс пражыве яшчэ 65 дзён, яна ўвойдзе ў дзясятку найстарэйшых афіцыйна зарэгістраваных доўгажыхарак у гісторыі. Дарэчы, ніводнага мужчыны ў першай дзясятцы няма. Абсалютны рэкорд належыць францужанцы Жане Кальман, якая пражыла 122,5 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі