Неўролагу Руслану Бадамшыну прысудзілі 3 гады "хатняй хіміі"
Руслан Бадамшын
7 траўня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска адбыўся разгляд справы лекара-неўролага Руслана Бадамшына, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Яго судзілі паводле "народнага" 342-га артыкула КК (дзеянні, якія груба парушаюжць грамадскі парадак). Суддзя Юлія Крэпская прысудзіла лекару тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія").
Пасля выбараў 2020 года Бадамшына затрымлівалі як мінімум пяць разоў. Тады ён агулам адбыў больш за 60 сутак адміністрацыйнага арышту.
У красавіку 2021 года пасля чарговых "сутак" яго звольнілі з працы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.