Новае відэа гібелі Генадзя Шутава ў Брэсце апублікавала "Медыязона"
"Медыязона" апублікавала новае відэа гібелі брастаўчаніна Генадзя Шутава. Яно ставіць пад сумнеў афіцыйную версію, агучаную Следчым камітэтам.
Брэсцкі байкер Генадзь Шутаў загінуў 11 жніўня, калі ў горадзе праходзілі акцыі пратэсту. Паводле афіцыйнай версіі, два мужчыны з металічнай трубой напалі на міліцыянтаў і спрабавалі забраць зброю. Адзін з міліцыянтаў, як паведамлялася, выкарыстаў пісталет — стрэліў у напрамку пляча. "Аднак, з прычыны працяглага актыўнага супраціву мужчыны, ненаўмысна параніў яго ў вобласць галавы", — сцвярджала прэс-служба Следчага камітэта.
Між тым, з медыцынскіх дакументаў было вядома, што агнястрэльную рану Шутаў атрымаў у аснаванне чэрапа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.