Стала вядома, што напісана ў пасведчанні аб смерці палітвязня Шлетгаўэра

Дзмітрый Шлетгаўэр

Дзмітрый Шлетгаўэр / t.me/viasna96

Стала вядома, што напісана ў пасведчанні аб смерці беларускага палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра. Як піша "Зеркало" са спасылкай на знаёмага сям'і, які жыве за мяжой, прычынай смерці названа "механічная асфіксія". Такі запіс часта робяць пры самагубствах. Пры гэтым кіраўніцтва калоніі не паведаміла сваякам, што ж менавіта здарылася з Дзмітрыем.

Сям'я Шлетгаўэра лічыць, што ён не збіраўся зводзіць рахункі з жыццём. Яшчэ ў СІЗА ў яго з'явіліся праблемы са здароўем, але яны былі некрытычныя. Больш таго, палітвязень збіраўся пісаць прашэнне аб памілаванні — спадзяваўся хутчэй выйсці на волю і ўбачыць сям'ю — жонку і сына, які нарадзіўся, калі ён ужо быў за кратамі.

Пра смерць у магілёўскай калоніі №15 22-гадовага палітзняволенага Дзмітрыя Шлетгаўэра праваабаронцы паведамілі тыдзень таму (гэта сёмая смерць палітвязня за кратамі ў Беларусі). Адбылося гэта 11 кастрычніка.

Шлетгаўэр — грамадзянін Расіі, які меў від на жыхарства ў Беларусі. Летам 2024-га ён быў асуджаны на 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за "шпіянаж" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". З СІЗА ў калонію Дзмітрыя Шлетгаўэра перавялі ў пачатку кастрычніка і з невядомай пакуль прычыны адразу адправілі яго ў штрафны ізалятар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі