У цягніку Мінск — Брэст памёр пасажыр
Пасажыр памёр у цягніку Мінск — Брэст
Увечары 9 лістапада ў цягніку Мінск — Брэст памёр пасажыр. Вядома, што ён быў італьянцам.
Мужчыне стала блага адразу пасля адпраўкі цягніка з Мінска ў 18:25. Калі іншыя пасажыры пачалі прасіць дапамогі, персанал адмовіўся спыніць цягнік.
Дактары хуткай, якія праз нейкі час усё змаглі патрапіць у вагон, сказалі, што калі б цягнік спынілі, і дапамогу мужчыне аказалі б своечасова, трагедыі можна б было пазбегнуць, паведамляе @mkbelarus.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.