Праз ледзяны дождж цягнік Брэст-Мінск спазніўся на дзве гадзіны

Цягнік Брэст-Мінск спазніўся на дзве гадзіны / Беларуская чыгунка, ілюстрацыйнае фота
Цягнік Брэст-Мінск спазніўся на дзве гадзіны / Беларуская чыгунка, ілюстрацыйнае фота

Беларуская чыгунка паведаміла, што цягнік №734 Мінск-Брэст спазняецца на дзве гадзіны.

Гэтае спазненне ў БЧ патлумачылі неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я 20 снежня. У некаторых рэгіёнах Беларусі ідзе мокры снег, які месцамі пераходзіць у "ледзяны дождж".

"Беларуская чыгунка прымае аператыўныя меры па ліквідацыі наступстваў неспрыяльных умоў надвор'я", — гаворыцца ў паведамленні.

Цягнік Брэс-Мінск мусіў прыбыць у сталіцу ў 10:23.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі