"Новая газета" перадае Нобелеўскі медаль на карысць украінскіх бежанцаў

"Новая газета" перадае Нобелеўскі медаль на карысць украінскіх бежанцаў

"Новая газета" і галоўны рэдактар выдання Дзмітрый Муратаў перадаюць Нобелеўскі медаль на карысць украінскіх бежанцаў.

"Новая газета" і я вырашылі перадаць Нобелеўскую медаль прэміі міру 2021 года ў фонд дапамогі украінскім бежанцам. Іх ужо звыш 10 мільёнаў. Прашу адгукнуцца аўкцыённыя дамы, якія выставяць на таргі гэтую вядомую ўсім свеце ўзнагароду", — заявіў Муратаў. Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру ён стаў у 2021 годзе. 

Рэдактар "Новай газеты" заклікае неадкладна спыніць агонь, абмяняць палонных, вярнуць целы загінулых, даць гуманітарныя калідоры і дапамогу, забяспечыць бежанцаў.

"Што можам мы: падзяліцца з мірнымі бежанцамі, параненымі і хворымі дзецьмі, якія маюць патрэбу ў тэрміновым лячэнні, тым, што табе дорага і мае цану для іншых", — піша ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі