"Новы год спадзяюся сустрэць дома": зняты арышт з гаспадара БЧБ-хаты
Анатоль Каханчык
Гаспадар БЧБ-хаты ў Полацкім раёне Анатоль Каханчык больш не пад арыштам і спадзяецца сустрэць Новы год дома. Пра гэта мужчына распавёў на сваёй старонцы ў Facebook.
— На пятым содні сухой галадоўкі ў Віцебскім ІЧУ пачаліся праблемы са здароўем... галадоўку спыніць я адмовіўся, адміністрацыя ІЧУ выклікала хуткую дапамогу і афіцыйна зняла з мяне арышт. Хуткая завезла мяне ў шпіталь, дзе зараз я свабодны і паціху вастанаўліваюся... спадзяюся сустрэць Новы год дома, а не на новай галадоўцы, калі зноў затрымаюць, — піша Анатоль Каханчык.
Гаспадар БЧБ-дома быў асуджаны на 25 сутак арышту. З-за галадоўкі ў зняволенні, у яго пачалася сутарга, рвота, ціск даходзіў да 220.
Раней Анатоль Каханчык быў асуджаны на 15 сутак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.