Новы расійскі пасол у Беларусі Грызлоў сустрэўся з Макеем

Новы расійскі пасол у Беларусі Грызлоў сустрэўся з Макеем

31 студзеня ў Мінску новы расійскі пасол у Беларусі Барыс Грызлоў сустрэўся з Уладзімірам Макеем. Ён уручыў міністру замежных спраў копіі даверчых грамат. МЗС Беларусі паведамляе, што яны абмеркавалі "актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў".

Уладзімір Пуцін прызначыў новага пасла Расіі ў Беларусі ў сярэдзіне студзеня. Папярэдні пасол Яўген Лук'янаў адпрацаваў на сваёй пасадзе менш за год.

71-гадовы Грызлоў — "палітычны цяжкавагавік", блізкі паплечнік Пуціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі