Новы рэкорд на сусветным рынку нерухомасці (фота)
Устаноўлены новы рэкорд на сусветным рынку нерухомасці. Самы дарагі дом прадалі за 275 мільёнаў еўра. Менавіта столькі заплаціў невядомы пакупнік з Блізкага Усходу, паведамляе Bloomberg.
Вялізны будынак Chateau Louis XIV, пабудаваны сярод уласнага парку плошчай 23 гектары, знаходзіцца ў 15 хвілінах язды ад цэнтру Парыжа, паміж Версалем і гарадком Марлі-ле-Руа. Гэта не старажытны дом, а сучасны. Яго жылая плошча складае некалькі тысяч квадратных метраў.
Фота: Reuters, homesoftherich.net, aartill.com