Па падазрэнні ў шпіянажы на карысць РБ ці РФ у Латвіі затрымалі 20 чалавек
У Латвіі расказалі пра колькасць затрыманых шпіёнаў
20 чалавек былі затрыманыя ў Латвіі з 2016 года па падазрэнні ў шпіянажы на карысць РФ ці Беларусі ды іншай дзейнасці, якая пагражае нацыянальнай бяспецы. Такую статыстыку падае партал Delfi са спасылкай на Службу дзяржбяспекі Латвіі.
Найбольшую колькасць за такія злачынствы затрымалі летась — 10 чалавек. Пры гэтым латвійская спецслужба не ўдакладняе, на чыю карысць яны вялі шпіянаж. У 2022 годзе Служба дзяржбяспекі затрымала аднаго чалавека, якога падазравалі ў шпіянажы па заданні спецслужбаў Беларусі.
Краіны, якія суседзяць з Беларуссю, апошнія гады настойліва рэкамендуюць сваім грамадзянам не наведваць нашу дзяржаву. Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы сцвярджае, што ў іх суграмадзян беларускія спецслужбы пры ўездзе ў нашу краіну не толькі правяраюць асабістыя рэчы і тэхніку, але і імкнуцца сабраць звесткі пра палітычныя погляды, сваякоў, сяброў, месца працы, стаўленне да вайны Расіі супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.