Пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым Украіны з ЕС

Пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым Украіны з ЕС

Пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым Украіны з Еўрасаюзам. З 11 чэрвеня ўкраінскія грамадзяне, якія маюць біяметрычны пашпарт, могуць свабодна наведваць краіны ЕС, за выключэннем Вялікабрытаніі і Ірландыі.

Украінцы могуць знаходзіцца на тэрыторыі ЕС без візаў да 90 дзён цягам 180 дзён, то бок, гаворка ідзе пра кароткатэрміновыя паездкі. Усяго яны змогуць наведваць 30 еўрапейскіх краін. Апроч дзяржаваў еўразоны, грамадзяне Украіны таксама могуць ездзіць без візы ў Ісландыю, якая з’яўляецца ўдзельнікам Шэнгену.

Пагадненне пра бязвізавы рэжым для ўкраінцаў было падпісанае ў Стасбургу 17 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі