Пачаўся суд над галоўным рэдактарам "Новага часу" Аксанай Колб

Пачаўся суд над галоўным рэдактарам "Новага часу" Аксанай Колб

7 чэрвеня пачаўся суд над галоўным рэдактарам "Новага часу" Аксанай Колб. Яе абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле у іх". Працэс праходзіць у судзе Цэнтральнага раёна Мінска (суддзя — Дзмітрый Карсюк).

Колб затрымалі раніцай 20 красавіка. Сілавікі прыйшлі да яе ў кватэру з кувалдамі і шчытамі. Неўзабаве было выстаўлена абвінавачванне, і Аксану Колб перавялі з Акрэсціна ў СІЗА № 1. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

Колб ставяць у віну ўдзел у шэсці 16 жніўня 2020-га. Сваю віну яна цалкам прызнала. У першы ж дзень абвінавачаная была дапытаная. Пачалося разгледжанне іску "Мінсктранса" на суму 5980 рублёў 11 капеек. Аксана Колб часткова прызнае іск, кажа, што на праезнай частцы падчас вулічнай акцыі знаходзілася літаральна некалькі хвілін.

Пракурор лічыць віну даказанай і патрабуе 2,5 гады хіміі з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі