Рэдактарку "Новага часу" Аксану Колб прызналі палітзняволенай
Рэдактарку недзяржаўнага выдання "Новы час" Аксану Колб беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволенай. Яны лічаць яе справу палітычна матываванай і патрабуюць вызвалення.
Колб затрымалі 20 красавіка. Сілавікі прыйшлі яе забіраць з кувалдамі і шчытамі ў руках. Пазней стала вядома, што рэдактарку затрымалі на 10 сутак. Днямі ёй выставілі абвінавачванне па артыкуле “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак...”.
Аксана Колб знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску.
Газета "Новы Час" перастала выходзіць у жніўні 2021 года. Яе сайт novychas.by быў заблакаваны ў Беларусі ў кастрычніку мінулага года, але з'явіўся сайт novychas.online.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.