Падчас хапуну ў Баранавічах затрымалі чатырох чалавек
![Затрыманыя ў Баранавічах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/baranki-1202.jpg.webp?itok=rUR3SUCP)
Затрыманыя ў Баранавічах / тг-канал сілавікоў
Сілавікі ў сваім тэлеграм-канале паведамілі пра хапун у Баранавічах.
Яны затрымалі чатырох чалавек, абвінаваціўшы іх ва ўдзеле ў паслявыбарчай акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года.
Канкрэтныя абвінавачанні, выстаўленыя мужчынам, не паведамляюцца.
Адзін з затрыманых апрануты ў працоўную форму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.