Падраздзяленні 19-й механізаванай брыгады могуць перакінуць да мяжы з Літвой
У 19-й механізаванай брыгадзе
Падраздзяленні 19-й асобнай механізаванай брыгады ў рамках праверкі баявой гатоўнасці могуць перакінуць да мяжы з Літвой. Каля месяца яны будуць знаходзіцца ў Пастаўскім раёне каля вёскі Падаляны (ад літоўскай мяжы каля 16 км). Перадыслакацыя можа адбыцца ўжо ў бліжэйшы час, піша "Беларускі Гаюн".
Раней стала вядома, што падраздзяленні 1-га асобнага механізаванага і 4-га асобнага танкавага батальёна 19-й механізаванай брыгады прыбылі ў Ашмянскі раён, таксама каля мяжы з Літвой. Вайскоўцы абсталявалі месцы для пражывання, размясцілі і замаскіравалі тэхніку, арганізавалі ахову, у тым ліку блокпасты.
Месцам пастаяннай дыслакацыі згаданай брыгады з'яўляецца Лепельскі раён Віцебскай вобласці.
Мінабароны Беларусі паведаміла пра мабілізацыю 3 тысяч рэзервістаў. Частка з іх трапіла і ў 19-ю брыгаду. Як піша лепельская раённая газета, агулам у вучэннях паўдзельнічае больш за 200 вайскоўцаў і 40 адзінак тэхнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.