Паліцевіч і Гутар — у салігорскім "Шахцёры"
Салігорскі "Шахцёр" працягвае ўмацоўваюць свой склад, каб у будучым сезоне змагацца за перамогу ў футбольным чэмпіянаце Беларусі. У сераду стала вядома пра пераход у каманду 30-гадовага брамніка Аляксандра Гутара, які ў мінулым сезоне выступаў за брэсцкае "Дынама". Гутар падпісаў трохгадовы кантракт. У чацвер клубная прэс-служба паведаміла пра падпісанне кантракту на тры гады з 29-гадовым абаронцам Сяргеем Паліцевічам. Мінулы сезон ён правёў у казахстанскім "Кайраце".
Абодва навабранцы салігорскага "Шахцёра" з'яўляюцца гульцамі нацыянальнай зборнай Беларусі.
vk.com/fcshakhterby
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.