Палітвязня Рыгора Кастусёва перавялі ў гродзенскую турму

Рыгор Кастусёў

Рыгор Кастусёў

Палітвязня Рыгора Кастусёва з івацэвіцкай калоніі перавялі ў гродзенскую турму №1. Пра гэта паведаміў у сацсетках ягоны зяць Зміцер Антончык.

15 студзеня ў судзе Івацэвіцкага раёна адбыўся суд, на якім палітвязню вырашылі змяніць рэжым утрымання.

Рыгор Кастусёў быў старшынёй Партыі БНФ да яе юрыдычнага скасавання. Затрымалі яго 12 красавіка 2021 года ў Шклове. Ён быў асуджаны на 10 гадоў па абвінавачанні ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Разам з ім асудзілі юрыста Юрася Зянковіча ды палітолага і літаратуразнаўцу Аляксандра Фядуту.

За кратамі ў Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем: у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі