Палітвязнямі прызнаныя яшчэ 10 беларусаў, асуджаныя за каментары ў інтэрнэце
Праваабаронцы прызналі палітвязянмі яшчэ 10 беларусаў. Гэта Павел Абуховіч, Аляксей Грыцкевіч, Павел Бабчанок, Уладзімір Рабчанка, Уладзімір Прадкін, Іван Супрунчык, Віталь Гузаў, Аляксей Парэцкі, Роберт Кузняцоў, Аляксей Багдзей.
Усе яны за каментары ў інтэрнэце асуджаныя па абвінавачанні ў распальванні сацыяльнай варожасці. Праваабаронцы заяўляюць, што беларускія ўлады ўжываюць гэты закон для абароны прадстаўнікоў улады, сілавікоў і суддзяў. Пры гэтым караюць тых, хто крытыкуе прадстаўнікоў дзяржорганаў за відавочнае парушэнне Канстытуцыі і закона. Разгляд такіх спраў часта праходзіць у закрытым рэжыме.
На сёння ў Беларусі статус палітвязняў маюць 1309 чалавек. Тых, хто затрыманы, узяты пад варту і асуджаны па палітычных матывах, — у разы больш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.