Палітвязняў адправяць ліквідаваць наступствы ўрагану

Наступствы непагадзі на Гомельшчыне

Наступствы непагадзі на Гомельшчыне / Телеграм

Для ліквідацыі наступстваў моцнага ветру ў паўднёвых раёнах краіны збіраюцца прыцягваць зняволеных, у тым ліку палітычных. Такі загад міністру ўнутраных спраў даў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях ліквідацыі наступстваў стыхіі.

"...Я ўжо казаў міністру ўнутраных спраў. Ён падключыцца. Ён ведае ў нас больш за 20 тысяч сядзельцаў і так званыя "палітвязні". Туды — на прасеку... дапамажыце краіне! І гараджан, і асабліва гэтых дармаедаў", — сказаў Лукашэнка на нарадзе. 

Акрамя таго, ён выказаў незадаволенасць насельніцтвам краіны. Паводле яго слоў, перш чым крытыкаваць, людзі павінны "ўзяць сякеру, пілу і дапамагчы нечым". А тых спецыялістаў, якія адмаўляюцца праводзіць аднаўленчыя работы і патрабуюць павышаную аплату, Лукашэнка загадаў у "кайданках перадаваць" міліцыі. 

Ураган прайшоў па Гомельскай і Магілёўскай абласцях 14 ліпеня. У выніку каля тысячы населеных пунктаў засталіся без святла, вады і сувязі. Аднавіць камунікацыі цалкам улады не могуць ужо цягам тыдня. Плануецца, што працы зоймуць не менш за месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі