Затапіла дом ці звалілася дрэва? Як атрымаць кампенсацыю за шкоду ад непагадзі

Ці можна дабіцца кампенсацыі ад уладаў?

Ці можна дабіцца кампенсацыі ад уладаў? / t.me/kalinkovichi_news_official

Ураганы і залевы, якія накрылі Беларусь на мінулым тыдні, здаецца, адступілі. А іх наступствы ўлады і простыя беларусы разграбаюць дагэтуль.

Што рабіць, калі ваш дом затапіла, а ў ім былі дарагія рэчы, ці, напрыклад, на вашу машыну звалілася дрэва? Ці можна атрымаць кампенсацыю за нанесеную стыхіяй шкоду? Еўрарадыё спытала юрыстку і звязалася з мясцовымі ўладамі.

 

Звярнуцца ў "Белдзяржстрах" і камісію па НС пры выканкаме

Пад выглядам мясцовага жыхара, у якога затапіла дом, мы звярнуліся ў Нараўлянскі райвыканкам (гэты раён — адзін з самых пацярпелых падчас урагану) і даведаліся, ці можна атрымаць кампенсацыю за нанесеную шкоду.

Перш чым даць нам кансультацыю, працаўніца прыёмнага пакоя папрасіла назваць імя, прозвішча, імя па бацьку і адрас затопленага дома.

— Цалкам, калі ласка, я запісваю. Я мушу ведаць канкрэтна, хто да нас звярнуўся, каб мы паглядзелі, ацанілі, выехалі... Ну, калі вы не хочаце мне казаць, звярніцеся ў "Белдзяржстрах".

— І што яны мне скажуць? — пытаем яе.

— Спачатку вы звернецеся ў "Белдзяржстрах", потым яны паглядзяць памер шкоды, і адсюль ужо будзем скакаць. Яшчэ залежыць ад таго, якая менавіта ў вас страхоўка. Напрыклад, па абавязковай страхоўцы аплачваецца толькі 50% шкоды, калі нейкая даражэйшая, то яны будуць праводзіць ацэнку і скажуць, што ў вашым выпадку рабіць. Можа, вам пры выканкаме трэба будзе звярнуцца ў камісію па надзвычайных сітуацыях. Я ж вам кажу, давайце ваш адрас і неяк вырашаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі