Прыбіраць наступствы ўрагану на Гомельшчыне адправілі 500 чалавек з судзімасцю

Раней судзімыя людзі займаюцца прыборкай у Мазыры

Раней судзімыя людзі займаюцца прыборкай у Мазыры / t.me/mozyr_news

На прыборку наступстваў урагану ў Гомельскай вобласці непрацуючых, якія стаяць на ўліках у крымінальна-выканаўчых інспекцыях, адбываюць пакаранне на "хіміі" і знаходзяцца ў ЛПП. Пра гэта паведамілі на нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме, у якой прыняў удзел міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Паводле інфармацыі МУС, з 16 ліпеня ў работах па аднаўленні пацярпелых рэгіёнаў прынялі ўдзел 474 чалавекі з судзімасцю. Яны дапамагаюць прыбіраць галінкі, лістоту, смецце і прыводзяць дарогі ў бяспечны для руху стан.

Напрыклад, 24 ліпеня ў работах па добраўпарадкаванні прынялі ўдзел 159 непрацуючых, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспекцыях. Па стане на раніцу 25 ліпеня ўдзел у разборах завалаў, рамонтных і падсобных работах на Гомельшчыне прынялі 272 чалавекі, якія адбываюць пакаранне на "хіміі" і знаходзяцца ў ЛПП.

Таксама на прыборку адпарвілі каля 100 вайскоўцаў вайсковай часці 5525.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі