Беларусам, пацярпелым ад стыхіі, прапануюць прытулак у крызісных пакоях

Наступствы ўрагану ў Мінску

Наступствы ўрагану ў Мінску / "Мінск-Навіны"

Беларусы, пацярпеыя ад разгулу стыхіі, могуць атрымаць часовы прытулак у так званым крызісным пакоі. Такое жыллё ёсць пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, паведамляе прэс-служба Мінпрацы.

"Крызісны пакой" — гэта спецыяльна абсталяванае асобнае памяшканне, дзе ёсць неабходныя ўмовы для бяспечнага пражывання. Паслуга пражыванняў такім памшканні — бясплатная.

Людзям трэба падаць пісьмовую заяву і дакумент, які сведчыць асобу. Пры экстранай неабходнасці і адсутнасці дакумента, які сведчыць асобу, паслугу могуць аказаць на падставе адной толькі заявы. А дакумент можна падаць на працягу трох працоўных дзён з даты падачы заявы.

Тэрмін пражывання ў "крызісным пакоі" вызначаецца ў дамове. Пры гэтым ён можа быць падоўжаны з улікам абставінаў канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі