Ураган на Гомельшчыне знёс каля 700 дарожных знакаў

Дарожны знак пасля ўрагану

Дарожны знак пасля ўрагану / "Гомельщина официальная"

Ураган, які прайшоў па поўдні Беларусі 14 ліпеня, знёс у Гомельскай вобласці каля 700 дарожных знакаў, піша "Штодзень"

Каля 350 з іх (гэта значыць, палова ад агульнай колькасці) — гэта знакі на рэспубліканскіх дарогах. Рэгіянальныя ўлады паведамляюць, што каля паловы з іх яны ўжо аднавілі.

Знесеныя дарожныя знакі часткова рамантуюць, калі адрамантаваць немагчыма — мяняюць на новыя. Цалкам выправіць сітуацыю дарожнікі абяцаюць да канца месяца.

Для параўнання: за першае паўгоддзе (да ўрагану) ў Хойніцкім раёне замянілі толькі 24 дарожныя знакі і паставілі два новыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі