Палітзняволенага прадпрымальніка з Зэльвы асудзілі да трох гадоў калоніі

Віктар Ламека / Facebook

Віктар Ламека / Facebook

Палітзняволенага прадпрымальніка з Зэльвы Віктара Ламеку асудзілі да трох гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым у "паклёпе" і "абразе" Аляксандра Лукашэнкі. Прысуд быў агучаны ў судзе Зэльвенскага раёна 31 жніўня.

Ламеку затрымалі 29 сакавіка сёлета. Спачатку сілавікі моцна збілі мужчыну ў мікрааўтобусе, а затым супрацоўнікі 9-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС РБ працягнулі збіццё ў будынку ведамства, пішуць праваабаронцы. У красавіку яго прызналі палітвязнем.

Калі Віктар Ламека ўжо знаходзіўся ў СІЗА, стала вядома пра смерць яго маці.

У Беларусі налічваецца амаль паўтары тысячы палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі