Палуян: сумленна рабіць сваю справу на карысць Беларусі — мая ідэя

Палуян: сумленна рабіць сваю справу на карысць Беларусі — мая ідэя

7 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — рэжысёр Аляксей Палуян.


Пасля падзей 2020 года, пасля тых рэпрэсій, якія абрынуў беларускі рэжым на грамадства, перад беларускім народам паўстала пытанне: “Што далей?”. І яшчэ адно, можа, нават больш важнае пытанне: “Як далей?”. На гэтыя два пытанні мы мусім знайсці адказы. Дакладней, кожны з нас павінен адказаць на іх самому сабе і пачаць жыць у адпаведнасці з гэтымі адказамі. Што стане прыкладам для іншых, перакананы Аляксей Палуян.


Пра тое, дзе нам шукаць гэтыя адказы, ці здольныя мы жыць паводле слоў “Ніхто акрамя мяне” і якое месца ва ўсім гэтым займае любоў да Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксеем Палуянам

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі