Памочніка прэзідэнта Кірыла Рудага адпраўляюць амбасадарам у Кітай

Памочніка прэзідэнта Кірыла Рудага адпраўляюць амбасадарам у Кітай

У памочніка прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыла Рудага хутка будзе новая праца — ён адправіцца амбасадарам у Кітай. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі некалькі крыніцаў і пацвердзілі ў органах дзяржкіравання.

Памочніка прэзідэнта па эканамічных пытаннях Руды стаў у чэрвені 2013 года. Калегі Рудага лічаць, што ён зрабіў значны ўнёсак у фармаванне макраэканамічнай стабільнасці ў Беларусі.

Руды лічыцца адным з асноўных эканамістаў-рыначнікаў ва ўладных структурах. Шырокі розгалас атрымала яго кніга "Фінансавая дыета: рэформы дзяржаўных фінансаў Беларусі". Па словах экспертаў, Руды паставіў пытанне аб эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных сродкаў, пры тым што доўгія гады ў Беларусі рабіўся акцэнт на выкананні планаў і засваенні сродкаў.

Кірыл Руды нарадзіўся ў 1978 годзе. У 2000 годзе ён закончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт (БДЭУ). У 23 гады Руды абараніў кандыдацкую дысертацыю па пытаннях валютнага рэгулявання. Дарэчы, у Кітаі ён ужо працаваў: у 2007-2012 гадах ён працаваў дарадцам па гандлёва-эканамічных пытаннях амбасады Беларусі ў Кітаі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі