Парашэнка заявіў аб завяршэнні Антытэрарыстычнай аперацыі

Парашэнка заявіў аб завяршэнні Антытэрарыстычнай аперацыі

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка паведаміў пра завяршэнне Антытэрарыстычнай аперацыі. Згодна з законам аб рэінтэграцыі Данбаса, цяпер пачынаецца аперацыя Аб'яднаных сілаў, перадае УНІАН.

Заява Парашэнкі прагучала падчас выступу перад вайскоўцамі Узброеных сілаў Украіны на Луганшчыне. Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што за час АТА сілавыя падраздзяленні вызвалілі дзве траціны акупаванага Данбаса. "Нашы гераічныя сілы ўтрымалі вызваленыя Славянск, Марыупаль, Севераданецк, Краматорск, Канстанцінаўку, аднавілі там дзяржаўны суверэнітэт", — дадаў ён.

Цяпер будзе праходзіць аперацыя Аб'яднаных сілаў. Яе кіраўніцтва будуць ажыццяўляць Узброеныя сілы Украіны. "У падпарадкаванне кіраўніцтву Аб'яднаных сілаў пераходзяць прадстаўнікі іншых вайсковых фармаванняў, праваахоўных органаў, прыцягнутых да выканання гэтых задач. Кіраўніцтва імі ўскладаецца на камандуючага Аб'яднанымі сіламі", — паведаміў Парашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі