Паседжанне суду над Дзмітрыем Паліенкам усё ж зрабілі адкрытым
![Паседжанне суду над Дзмітрыем Паліенкам усё ж зрабілі адкрытым](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2019-10-17_10-41-20_2.jpg.webp?itok=AknPnoI9)
17 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы экс-палітвязня і актывіста анархістскага руху Дзмітрыя Паліенкі. На пачатку паседжання было аб'яўлена, што яно пройдзе за закрытымі дзвярыма. Паліенка адрэагаваў на гэта імгненна і ў знак пратэсту парэзаў сабе рукі. Паколькі парэзы апынуліся сумяшчальнымі з жыццём, суд вырашана было працягнуць у закрытым рэжыме ў суседнім памяшканні. Але з рашэннем былі не згодныя і прысутныя актывісты, якія спрабавалі патрапіць у залу, націскаючы на дзверы і не рэагуючы на заўвагі праваахоўнікаў.
У выніку паседжанне зрабілі адкрытым. Еўрарадыё працягвае сачыць за сітуацыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.