Пасля перамогі ў Мадрыдзе ў Азаранка зафіксавалі ўнікальнае дасягненне

Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка / Reuters

Вікторыя Азаранка (26-я ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў трэці круг турніру ў Мадрыдзе. У сваім першым паядынку (1/32 фіналу) беларуская тэнісістка абыграла Таццяну Марыю (67) з Германіі — 6:3, 6:1. Іх гульня працягвалася менш за паўтары гадзіны.

Наступная саперніца — Сара Сарыбес-Торма (55) з Іспаніі, якая ў другім крузе абыграла ўкраінку Эліну Світоліну (18).

Азаранка стала першай тэнісісткай у туры, якая здолела атрымаць 200 перамог на турнірах катэгорыі WTA 1000, пачынаючы з 2009 года.

Арына Сабаленка (2) у пятніцу ў 1/32 фіналу сустрэнецца з Магдай Лінэт (48) з Польшчы. У 2023-м Сабаленка перамагала ў Мадрыдзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі