Пастара царквы "Новае жыццё" выклікалі ў Следчы камітэт

Вячаслаў Ганчарэнка

Вячаслаў Ганчарэнка

У Следчы камітэт выклікалі пастара ліквідаванай царквы "Новае жыццё" Вячаслава Ганчарэнку. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала ягоная жонка Ірына Ганчарэнка.

Мінскі гарадскі суд ліквідаваў царкву "Новае жыццё" 17 кастрычніка. Нагодай сталі матэрыялы царквы ў сацсетках, якія раней былі прызнаныя "экстрэмісцкімі". Пасля юрыдычнай ліквідацыі царквы Вячаслаў Ганчарэнка запісаў зварот да вернікаў, у якім заклікаў іх збірацца і маліцца разам. У жніўні яго затрымлівалі сілавікі, 10 сутак пастар правёў за кратамі за "непадпарадкаванне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі