Пастаўкі электраэнергіі з Украіны ў Крым цалкам спыненыя
Цалкам спыніліся пастаўкі электраэнергіі з Украіны ў Крым. Без электрычнасці засталіся пяць раёнаў на паўночным захадзе паўвострава, а таксама гарады Еўпаторыя і Сакі.
Кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнай кампаніі "Укрэнерга" паведаміў, што прычынай стала аварыя на адзінай працуючай лініі электраперадач "Кахоўка—Тытан", па якой падавалася электраэнергія з мацерыковай Украіны ў акупаваны Крым.
Паведамляецца, што адключэнне лініі адбылося каля паловы дзявятай вечара. "Спробы падключыць лінію апынуліся беспаспяховымі, агляд падстанцыі нічога не выявіў", — перадае УНІАН словы прадстаўніка "Укрэнерга". Ён дадаў, што складана сказаць, калі энергазабеспячэнне будзе адноўлена.
Паводле афіцыйных звестак, падача току на парушанай лініі складала каля 10% патрэбы Крыма. Цяпер крымскія ўлады ўлады заявілі, што арганізуюць падачу электраэнергіі з цэнтральных раёнаў, што можа прывесці да часовага адключэння току там.
Фота: РБК