Паўночная Карэя пагражае Злучаным Штатам ядзерным ударам

Паўночная Карэя пагражае Злучаным Штатам ядзерным ударам

Кіраўніцтва Паўночнай Карэі папярэдзіла ЗША, што гатовае нанесці папераджальны ядзерны ўдар пры любой правакацыі.

У заяве афіцыйнага Пхеньяна, якую цытуе "Інтэрфакс", гаворыцца, што ўзброеныя сілы КНДР перайшлі з рэжыму ваеннага супрацьстаяння ў рэжым нанясення папераджальнага ядзернага ўдару. Гэта зроблена, "каб даць адпор смехатворнай ваеннай істэрыі ворага, накіраванай на тое, каб падарваць суверэнітэт і права на існаванне КНДР".

Паўночная Карэя заяўляе, што "папераджальны ядзерны ўдар не з'яўляецца амерыканскай манаполіяй". Таксама Пхеньян згадвае, як ЗША перакінулі на сваю ваенную базу на Гуаме стратэгічныя бамбавікі В-2 і В-1В. На думку кіраўніцтва КНДР, гэта сведчыць пра падрыхтоўку амерыканскага ўварвання ў Паўночную Карэю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі