Пажарны-выратавальнік з Бабруйска трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса
Пажарны-выратавальнік з Бабруйска Яўген Лось трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса дзякуючы свайму спартоваму дасягненню. Хлопец займаецца воркаўтам. Ён за хвіліну ён адціснуўся 67 разоў на брусах з паралельнай вагой у 18 кг 200 гр.
У сістэму МНС Яўген прыйшоў, маючы досвед працы на будоўлі. Ён ужо завочна вучыўся на факультэце фізічнага выхавання БДПУ імя Максіма Танка, таму без праблемаў здаў нарматывы і прайшоў медкамісію.
Цяпер ён ратуе людзей на пажарах, а ў вольны ад працы час працягвае заняткі спортам. Яўген не аднойчы быў чэмпіёнам Беларусі па воркаўту, усталёўваў рэкорд у адцісканні на паралельных брусах з дадатковай вагой у 48 кг (26 паўтораў).
У Кнігу рэкордаў Гінэса ён трапіў з трэцяй спробы. Відэа ён зрабіў 30 ліпеня, а адказ атрымаў толькі цяпер, піша TUT.by