Пазняк пра "ябацек" : не думайце, што яны ўсе — ворагі беларускай нацыі

Зянон Пазняк / Еўрарадыё
Зянон Пазняк / Еўрарадыё

Шанец, што Аляксандр Лукашэнка пагодзіцца на перамовы пра палітвязняў у абмен на адмену санкцый, ёсць, хоць ён і не вялікі, мяркуе лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк. Калі ж рэжым Лукашэнкі адмовіцца ад такіх перамоў, то "гэта будзе для іх чарговай паразай перад беларускім народам".

"Калі рэжыму прапануюць — мы, маўляў, здымаем санкцыі з такіх і такіх прадпрыемстваў, а вы выпускаеце тысячу палітвязняў, — а рэжым скажа "не", то страціць давер нават сярод "ябацек", — заявіў Пазняк у інтэрв'ю парталу "Люстэрка".  З яго слоў, не ўсе "ябацькі" — ворагі беларускай нацыі, "гэта наш народ таксама", кажа Пазняк.

Што тычыцца палітвязняў, то змагацца трэба за кожнага чалавека. І трэба ісці на перамовы, нават калі гаворка будзе ісці пра свабоду, да прыкладу, толькі дзесяці чалавек. "Трэба змагацца за кожнае чалавечае жыццё, за праўду і за Беларусь усімі магчымасцямі. Да таго ж, заўважу, што эканамічныя санкцыі здымаюцца ў асноўным на вываз, а не на ўвоз. Калійныя ўгнаенні ўсяму свету патрэбныя", — адзначыў Пазняк.

Ён лічыць, што ўвядзенне санкцый супраць Беларусі было памылкай і прывяло да ўзмацнення залежнасці рэжыму Лукашэнкі ад Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі