Пенсіянераў "Белтрансгаза" папярэдзілі, што ім давядзецца замяніць мабілізаваных
Афіцыйна заяўляецца, што ніякай мабілізацыі ў Беларусі не будзе, але людзей да яе рыхтуюць / sb.by
Пенсіянераў "Белтрансгаза" папярэдзілі, што ім, магчыма, давядзецца замяніць спецыялістаў, якіх могуць мабілізаваць. Такая магчымасць была агучана на сходзе, які прайшоў у Слонімскім упраўленні магістральных газаправодаў прадпрыемства, піша @racyja.
Былых працаўнікоў "Белтрансгаза" спецыяльна запрасілі на сход. Да закліку быць гатовымі замяніць мабілізаваных пенсіянеры-мужчыны аднесліся "даволі скептычна". Агульная думка, што на Беларусь ніхто не нападае, а ісці на вайну супраць Украіны ніхто не жадае, адзначае выданне.
Улады Беларусі афіцыйна заяўляюць, што ніякай мабілізацыі ў Беларусі не праводзіцца і не плануецца праводзіць. Эксперты мяркуюць, што ў РБ вырашылі правесці схаваную мабілізацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.