Перадача звестак беларускай амбасадзе ў Польшчы мела сістэмны характар — ЦБС
Амбасада Беларусі ў Варшаве
Перадача звестак беларускай амбасадзе ў Польшчы мела сістэмны характар. Але, як сцвярджае Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС), зліў не быў маштабным.
Як распавядала Еўрарадыё, некалькі дзён таму стала вядома, што некаторыя польскія дзяржаўныя органы перадавалі ў беларускую амбасаду персанальныя даныя беларусаў, якія атрымалі ў Польшчы дадатковую абарону.
Пасля розгаласу ў СМІ ў ЦБС звярнуліся яшчэ некалькі беларусаў са сваімі гісторыямі пра перадачу персанальнай інфармацыі польскімі дзяржорганамі ў амбасаду РБ.
"Мы збіраем вашыя кейсы і доказы парушэнняў, каб перадаць іх польскаму боку. Гэта дапаможа пазбегнуць падобных выпадкаў у будучыні", — кажуць у ЦБС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.