Перамовы трохбаковай кантактнай групы па Украіне пачаліся ў Мінску

Перамовы трохбаковай кантактнай групы па Украіне пачаліся ў Мінску

Перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны пачаліся ў Мінску. Гэтая інфармацыя размешчаная ў афіцыйным твітар-акаўнце Міністэрства замежных спраў Беларусі:

Папярэдняя сустрэча трохбаковай кантактнай групы прайшла ў беларускай сталіцы 4 кастрычніка, прыгадвае БелТА. Спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік тады заявіў, што цяпер рэжым спынення агню ў зоне канфлікту парушаецца прыкметна радзей, чым да пачатку перамір'я з нагоды пачатку навучальнага года.

"Паводле дадзеных ААН, у верасні колькасць грамадзянскіх ахвяраў была самай нізкай за ўвесь час канфлікту — двое забітых і 16 параненых", — канстатаваў ён.

Дыпламат заўважыў, што агульная сітуацыя ў зоне канфлікту дагэтуль нестабільная, таму трохбаковая кантактная група будзе прыкладаць усе намаганні для забеспячэння рэжыму бестэрміновага спынення агню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі