Ператрус адбыўся ў беларускім жытле кіраўніка фонду "Вольная Беларусь"

Аляксей Францкевіч

Аляксей Францкевіч / vikna.tv

Зранку 28 снежня ў беларускай кватэры кіраўніка дабрачыннага фонду "Вольная Беларусь" Аляксея Францкевіча адбыўся ператрус, паведамляецца ў тг-канале фонду.

Панятымі запрасілі суседзяў Францкевіча. Прычыны ператрусу невядомыя, бо з суседзяў узялі падпіску аб неразгалошванні.

Фонд "Вольная Беларусь" зарэгістраваны ва Украіне. Сваімі мэтамі арганізацыя называе "абарону правоў беларусаў ва Украіне, стварэнне ўмоў для дэакупацыі Беларусі і аднаўлення суверэнітэту, дапамогу беларусам у дасягненні перамогі над Расіяй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі